Старонка:Язэп Варонка.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і польскага панаваньня і русыфыкацыі.

Сьвяткуючая Антанта, зразумела, не прыбрала часу падумаць аб тым, што можэ прынясьці Літве і Беларусі ганебны выхад немцаў у Гэрманію і аддача на расправу палякам ўсяго ўсходу. У канцы красавіка гэта апошняе настолькі дало сябе чуць, што ў рукі разузданых польскіх легіанераў папалі і Беласток, і Бельск, і Саколка, і Городно, і Вільня.

Палякі пайшлі далей на ўсход, займаючы беларускія абшары. Міністэрства Беларускіх Спраў зноў перэнеслося, ужэ ў Коўну; гэтае места стала цяпер часовай сталіцай неакупаванай Літвы, ў граніцах якой не аставалося болей ні воднага кавалачка беларускай зямлі, У Городні палякі разаружілі I-шы Беларускі поўк. Члены Беларускага Ураду, пражываўшыя да гэтага часу ў Городні, зусім пераехалі заграніцу. У польскай акупацыі асталося толькі нэколькі чалавек, працаваўшых да гэтай пары ў беларускіх арганізацыях пад відам заядлых палёнофобаў і прыяцелёў немцаў, а цяпер прымазаўшыхся ужо і да польскіх агентаў.

Зараз жэ, па меры заняцьця Беларусі палякамі, ўсе турмы ў Городні, ў Вільні, ў Беластоку сталі запаўняцца арэштованымі беларускімі дзеячамі, як і ў раёні панаваньня бальшэвікоў. Сталі зачыняцца ўсе беларускія школы, настаўнікі гуртам: вывозіліся ў Кракоўскія табары, паднялася страшная полёнізацыя краю. Арэшту і ганеньню з боку польскай жандармэрыі падлеглі навэт члены