Старонка:Язэп Варонка.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

шырока расцьвілі беларускія друкі: ў Менску залажыліся — газэты „Вольная Беларусь“, „Беларуская Зямля“, „Беларускі Шлях”, „Крыніца“, штомесячнік „Варта“, ў Вільні — Гоман“, «Беларуская Ілюстраваная Часопісь“, штомесячнік „Крывічанін“, у Слуцку — „Родны Край“. Сваім чарадом ўнутрэную беларускую працу падтрымлівалі беларускія закардонныя газэты: ў Кіеві — „Беларускае Слова“, „Беларускае Эха“, ў Адэсі „Беларусы ў Адэсі“; толькі бальшэвіцка-правакатарскія: маскоўская „Дзянніца“ і петраграцкі „Чырвоны Шлях“ запраданыя „народнаму камісару“ нацыянальных спраў, якому-сьць С. Джугашвілі, гаманілі, што менскія беларусы працуюць па указцы немцаў(!) і палякоў(!).

Проці такой брэхні гаворыць ясна усё вышэй напісанае.

Апроч дзяржаўнай працы ў краі, будуючыя Беларускую Народную Рэспубліку установы, — Рада і Народны Сэкрэтарыят, развярнулі за гэты час і вялікую закардонную працу. Яшчэ ў летку 1918 г. былі устаноўлены дыплёматычна-консульскія прэдстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі на Украінэ — ў Кіеві і Адэсі, на Доншчыне — ў Растові, на Паўночным Каўказі — ў Стаўрополі, на Літве — ў Вільні і навэт у „Савецкай Расеі“ — у Маскве. Ў восень таго ж году былі арганізаваны надзвычайныя місыі, якія зрабілі падарожы: ў Кіеў — да Ураду гэтмана П. Скоропадскага (пры Міністру Загранічных Спраў В. Дорошэнко), ў Варшаву — да Ураду Рады Рэгенцыйнай, ў Вільню — да