Старонка:Язэп Варонка.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

перэважываючую лічэбнасьць (адносна да другіх народаў) мае беларускі народ.

Зараз жэ аб сваіх Граматах Беларускі Урад паведаміў Бэрлін.

Ў адказ на гэтыя апошнія два акты Гэрманскі Рэйхсканцлэр даў знаць Народнаму Сэкрэтарыяту Беларусі, што Бэрлін разглядае Беларусь, як „часьць Савецкай Расеі“ і па Берэсьцейскаму Угавору бэз Ураду Леніна гэтае пытаньне сам вырэшыць не можэ: гэта значыць прызнаць новабудуемае Беларускае Госпадарства.

Пакуль у Менску знайходзілася другарадовая нямецкая ваенная улада, між немцамі і беларусамі вельмі часта выходзілі рожныя непаразуменьня, калі ж у травені месяцы ў Менск перэехала Галоўнае Камандаваньне 10-ай нямецкай арміі на чале з гэнералам О. фон-Фалькенгайнам, беларуская справа стала заваёвываць ўсе болей і болей правоў, хутка ўзмацовывацца і ў летку 1918 году беларусы, ужэ як дзержаўцы краю, атрымалі і права мець сваіх райцаў пры кожным нямецкім камэнданце, права разьездаў, учасцьця ў вырэшэньні немцамі ўсіх гаспадарчых, культурна-прасьветных і прафэсыяльных пытаньняў і так далей.

На жаль, немцы цягнулі з развязаньнем пытаньня аб фармаваньні беларускага войска, ў чым потым яны самі вельмі каяліся, як каюцца і цяпер.

На гэты час стала мажлівым зьвязаць духоўна Вільню з Менскам, старую акупацію з новай, што так сама вельмі памагало справі; а тут яшчэ