Старонка:Язэп Варонка.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ураду Літоўскай Тарыбы, а так сама ў Бэрлін — да Гэрманскага Рэйхсканцаэра і фракцый Рэйхстагу, затым у Копэнгагу (ў Данію) і ў Бэрн (ў Швайцарыю). Місыя Беларускага Ўраду арганізаваная дзеля падарожы да бальшэвікоў ў Маскву не выехала з-за небэзпэкі невярнуцца да хаты жывою…

Гэтыя падарожы не далі адразу дзеля беларускага дзержаўнага будаўніцтва рэальнай карысьці, аднак жэ яны мелі добрыя вынікі для ўнутрэнай працы беларусоў пад нямецкай акупацыёй. Пасьля іх немцы сталі йсьці на вялікія ўступкі, сталі даваць навэт часьць грошы з акупацыі на беларускія нацыяльныя справы, а ласьне, на утварэньне і утрыманьне I-шай беларускай гімназіі ў Буцлаві, на настаўніцкія курсы ў Менску, на Беларускі Вучыцельскі Інстытут, на беларускую школьную інспэкцыю і т.д.

9 кастрычніка 1918 году Рада прыняла новы Статут аб павялічэньні свайго складу — ліком болей за 100 членаў (з іх членаў I-га Усебеларускага Зьезду было не болей 40) а крыху пазьней новы Статут аб Народным Сэкрэтарыяце, які ад гэтай пары стаў ужэ звацца Радай Народных Міністраў.

Гэрманская Рэвалюцыя схіснула погляды немцаў з таго кірунку, на які стала нямецкае Галоўнае Камандаваньне ў кастрычніку 1918 году. Утворэныя пасьля бэрлінскага перэвароту салдацкія рады ў гэрманскай арміі затрымалі справу развіцьця беларускай дзержаўнасьці: ўладу атрымалі людзі новыя, не знаёмыя с краем.