Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

госьці, то чулі мы, як толькі зрэдка перакідываліся яны з гаспадаром, быццам жартам, беларускімі слоўцамі, як гэта й цяпер вядзецца паміж дробных памешчыкаў (да каторых прыналежаў і Марцінкевіч), калі хочуць паказаць сваю дружбу, сваё «запанбрацтва». «Умеў нябожчык заахвочываць нас да навукі, умеў строіць жарты, быў для нас вельмі добрым; любілі і шанавалі яго акалічныя сяляне й суседзі, але з пісаньнем сваім, з думкамі сваімі ад усіх запіраўся ў каморку» («Наша Ніва», № 48, 1910 г., стр. 784).

Такім чынам, вучэньне ў Марцінкевічаў было рознабокае. Часта бывалі й госьці, з якімі сядзелі за сталом і дзеці. А ад гасьцей мог малы Антон Лявіцкі шмат чаго пачуць... У другім мейсцы, у «Лістох з дарогі» (1910 г.), Ядвігін Ш. крыху йнакш прадстаўляе часы, праведзеныя ў Люцынцы. Там мы даведываемся, што Марцінкевіч свой уплыў, можа пасрэдна, усё-ж зрабіў на яго. Вось што піша Ядвігін Ш. у «Лістох з дарогі», калі ён, трапіўшы падчас падарожжы ў знаёмую Люцынку, аддаўся успамінам:

«Шмат з таго часу вады ўплыло, шасьцёра нас там было: тры дзяўчынкі (адна з іх ужо у магіле) і тры хлопчыкі; я быў найменшым — гадкоў сем меў; вучылі нас розных навук, нават музыкі. Наша вучыцелька (вечны ёй ужо пакой) і яе бацькі так умелі падахвочываць нас да навукі, што кожны з нас наперабой браўся да яе. Гэта было у 187... гаду у фаль-