Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

варку першага беларускага песьняра—Вінцука Марцінкевіча—Люцынцы. Памятаю я і Люцынку і яе гаспадара: старэнькі ўжо тады быў, але надта добры, вясёлы, жартаблівы. Памятаю і вялікі куфар, у каторы хаваў ён свае пісаньне, паўнюсенькі быў, але мала выйшла з гэтага пісаньня адтуль у сьвет: па сьмерці Марцінкевіча стары дом згарэў, пайшла з дымам і большая палова твораў гэтага заслужонага для нашай бацькаўшчыны чалавека. Дзіўлюся я цяпер, як мог ён столькі працаваць, пісаць, калі цалюсенькі дзень у гэтым самым доме дзеці — адны барабанілі на фартэп'яне, другія—галасілі над кніжкай, іншыя—дурэлі; музыка, сьмех, гоман, крык, а ніколі, бывала, слоўца благога не сказаў, ні ён сам, ні яго жонка-старушка, ні дачка - наша вучыцелька. Любілі яны нас - чулі гэта нашыя дзіцячыя душачкі, кахалі, дык і мы іх шанавалі, як родных з усяго сэрца бацькоў. На кожны важнейшы, бывала, дзень—нябожчык пісаў для нас усіх - дзяцей - якую-колечы камэдыю, мы яе вучыліся, зьяжджаліся госьці, і ішло прадстаўленьне. Памятаю доўгія восенныя вечары... памятаю цікавыя апавяданьні аб роднай бацькаўшчыне і аб далёкіх халодных краëх, куды злая доля заганяе шмат людзей. Зьбіўшыся ў кучку, слухаем мы гэтыя дзівы, а нябожчыца, жонка песьняра, ціхачом уцірае сьлязіну; шчымелі нашы сэрцы, у грудзёх нешта бунтавалася. (Гэта, пэўне, былі апавяданьні пра паўстанцаў). Але скончылася тут наша навука: нас паразвозілі да бацькоў. Цяпер,