Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яго творчасьць, уплыву народнае поэзіі уплыву яго грамадзкае ідэолёгіі на творчасьць, псыхолёгіі творчасьці Ядвігіна Ш., урэшце таго, у якой меры творы Ядвігіна могуць служыць матэр'ялам для псыхолёга і, што вельмі важна, галоўных мамэнтаў у яго жыцьці, усё гэта, бязумоўна, кінула-б новае сьвятло як на постаць Ядвігіна Ш., так і на яго творчасьць. Без выяўленьня гэтых і раду іншых мамэнтаў Ядвігін Ш. будзе яшчэ ня зусім абрысаваны, творы яго яшчэ будуць разам з высокім духовым здаваленьнем будзіць часта зьдзіўленьне.

Напачатку скажу, што Ядвігін Ш. належыць да катэгорыі тых пісьменьнікаў, творчасьць якіх трэба лічыць закончанай. Творчасьць Ядвігіна Ш. закончаная (хоць не адналітая, ня суцэльная), так, як закончаная творчасьць Д.-Марцінкевіча, Я. Купалы, Фр. Аляхновіча. Закончаная яна ў тым сэньсе, што Ядвігін Ш. прайшоў эволюцыю свайго таленту да канца. Усё, што ён меў сказаць, як прадстаўнік свайго часу, ён сказаў. Дзеля гэтага заданьне крытыка тут і лёгкае, і адначасна цяжкое: трэба выкрыць усе ўплывы, ішоўшыя ў кірунку пісьменьніка, усе сьветлацені яго творчасьці, каб належна ацаніць яе. Праўда, некаторыя творы дагэтуль не надрукаваны. І ўсё-ж такі, ня гледзячы на магчымасьць, зрэштай сумліўную, апублікаваньня гэтых твораў, трэба лічыць творчасьць Ядвігіна Ш. закончанай. Аб творах ненадрукаваных мы ведаем, што паходзяць з першага пэрыаду творчасьці Ядвігіна Ш., пэрыаду спробаў. Ванда Лёсікавая,