Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Асабліва гэта датычыць успамінаў Бадуновай, дзе шмат патэтычных слоў і няскрытае аднастароннасьці. У 1922 г. Бадунова піша, што: «Апрача некалькіх расказаў гумарыстычнага зьместу, сабраных у зборніку «Васількі», ды яшчэ другіх некалькіх апавяданьняў, з якіх «Гаротная» зьвярнула на сябе агульную увагу, беларускае грамадзянства нічога ня мае прад сваімі вачыма з яго твораў».

Дзякуючы гэтаму някрытычнаму адношаньню да вышэйуспомненых успамінаў, Пятуховіч усьлед за аўтаркамі іх робіць памылкі.

Так напр. ён піша, што Ядвігін Ш. радзіўся ў 1869 г., сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасьці, быў на мэдыцыне, памёр у сакавіку і т. д. У другой частцы стацьці Пятуховіч абмінае некаторыя важныя мамэнты ў творчасьці пісьменьніка, як хоць-бы, напр., водгаласкі шляхоцкага романтызму ў яго творах і т.д. Гэта часткова папаўняе стацьця А. Навіны, якая дае агульны агляд яго ідэолёгіі і твораў.

Гэтага, бязумоўна, мала. Асоба Ядвігіна Ш., а таксама й яго творчасьць - належна яшчэ не асьветлены. Ня вызначана таксама выразна мейсца яго ў беларускай літэратуры. У гэтым нарысе жыцьця й галаўнейшых мамэнтаў творчасьці Ядвігіна Ш. я не прабую папоўніць усе пустыя мейсцы ў беларускай літэратурнай крытыцы, датычачай гэтага прадмету, аднак зазначаю, што выяўленьне ўплыву іншых пісьменьнікаў на