Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

просіцца перанесьці яе на фільмовую йстужку. Прадстаўлены ў ёй умела вясковыя тыпы й пераходныя, з'урбанізаваныя, як Васіль дый сам Мікола Стрончык.

Ядвігін Ш., як у іншых творах, тут выяўляе свой асаблівы спосаб маляваньня постацяў. Партрэтызм Ядв. Ш. мае штрыхавыя асаблівасьці: ён штрыхамі вызначае пэўнае мейсца асобы, мала рысуючы яе ў дробязях. Апрача таго, з партрэтаў гэтых асобаў мы можам вычытаць і некаторыя іх духовыя адзнакі. Вось прыклады гэтых партрэтных штрыхоў, узятыя з повесьці "Золата":

"І цяпер ляжала Прузына на палку ў лазьні ў рваных і рэзаных лахманах. Ляжала выпраставаная, з закінутай на галаву левай рукой, пальцы каторай моцна ўпляліся ў спутаныя, пакудлачаныя сівыя валасы; правая рука вісела, утыкаючыся пальцамі ў брудную зямлю. Твар нябожчыцы быў шэры, тонкі, доўгі нос завастрыўся, выцягнуўся і ажно загнуўся ўніз, быццам глюга гругана; ражкі заціснутых тонкіх вуснаў, як-бы ў злосьці вялікай, таксама спушчаліся ўніз, а правае, ня зусім заплюснутае вока, быццам украдкам, спаглядала з-пад павек, як бы дагледзіць хацела, што тут сабраўшыся народ будзе каля яе—нябожчыцы —рабіць. На адкрытых, яшчэ больш, чым самы твар, грудзёх, на чорным выплавеўшым шнурочку віселі мэдалікі, крыжыкі і маленькі ключык".

Або партрэт Зосі:

"Але цяпер — за сталом — калі вочы