Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яго затрымаліся толькі на твары дзяўчыны, сам сабе ня верыў, як ён дагэтуль ня прымеціў і гэтых валасоў чорных, не—нат ня чорных, а быццам сініх, якія гвалтам хвалямі выбіваліся з пад хустачкі, - і гэтага тоненькага, зграбнага носіка, які завострываўся ўверх чутачку-чутачку - дый так толькі, каб даць свабаднейшы доступ для тонкіх, але пухлых чырвоненькіх вуснаў, за каторымі хаваліся, як часнок, густыя дробненькія й беленькія зубочкі. А гэтыя вочы? Як дзьве цёмныя хмары..."

Калі-б Ядв. м. скончыў сваю повесьць, то беларуская літэратура атрымала-бы адзін з найцаньнейшых укладаў. Повесьць "Золата" гэта заканчэньне лініі разьвіцьця творчасьці Ядвігіна М. Аднак, лінія гэтая канчаецца не на гэтай повесьці, а на "Uspamіnach". "Uspamіny" сапраўды лебядзіная песьня Ядвігіна Ш. Тут ізноў разьвіваюцца два элемэнты духовасьці Ядвігіна М. - пэсымізм і оптымізм. Абвеяны яны высокімі настроямі. У іх прабіваецца, праўда нявыразна, і нацыянальны матыў, які, як мы бачылі, ня свомы Ядвігіну Ш.

Ядвігіна Ш. мы можам назваць "бацькай беларускай прозы". Беларуская літэратура адраджацца пачала ў вершы, і творчасьць Ядвігіна Ш, як творчасьць у прозаічнай форме, далейшы крок у разьвіцьці беларускае адраджэнскае літэратуры. Але ня толькі ў форме арыгінальны Ядвігін Ш. Ён арыгінальны і ў зьмесьце. Тыпы яго часта агульна-людзкія, дый імі ён асабліва выдзяляецца спасярод нашаніўскіх поэтаў, у