Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ціца. Васіль шукаў заробку ў месьце, а цяпер маніцца выехаць да брата Адама ў Амэрыку, каб там зарабіць грошы, а пасьля купіць на бацькаўшчыне свой кавалак зямлі. Васіль спадабаўся Стрончыку; яны часта сядзяць у карчмара Лейбы, а Стрончык аматар выпіць. Васіль застаецца надаўжэй і закохіваецца ў Зосі. Але ён ведае аб Алёксе й Прузыне. На адным вясельлі, на якім былі Васіль і Зося, здарыўся выпадак: Прузына нібы-то п'яная топіцца ў студні, якую сумысьля адбіў Васіль. Алёксу, як западозранага ў гэтым, арыштоўваюць. Зося выходзіць замуж за Васіля, але не забываецца пра Алёксу, які ўжо выехаў у Амэрыку й пазнаёміўся з Адамам, братам Васіля. Васіль і Зося доўга жывуць згодна. Але дзеці, якія ў іх родзяцца, усьцяж паміраюць. Нарэшце нарадзілася двое: хлопчык і дзяўчынка, якія выжылі. Дзяўчынку прыпадкова назвалі Прузынай. Гэта забівае аканчальна Васіля, які мучыўся ўвесь час ад утапленьня Прузыны, і ён сам цяпер кідаецца ў студню. Зося жыве з бацькам ізноў сама. Хлопчыка забірае брат Васіля у Амэрыку, а там жыве якраз Алёкса. На гэтым повесьць абрываецца. Можна дагадацца, што Прузына, труп якое ляжыць у лазьні, як гэта прадстаўлена на пачатку повесьці, ёсьць дачка Зосі й Васіля, якая пэўне нешта перажыла й здурэла. Такім чынам - тут псыхолёгічны матыў - успакайваньне пэўных псыхічных нахілаў (бо Зося і Васіль маюць нейкія благія рысы ў сваіх натурах!). Акцыя ў повесьці разьвіваецца вельмі хутка й проста