Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

столькі нацыянальны, паколькі ён чэрпае тэмы з беларускага жыцьця, беларускае прыроды й народнае поэзіі. «Сам адраджэнец, — кажа М. Пятуховіч, — беларускі пісьменьнік не выяўляе адраджэнскіх матываў, якімі так багата творчасьць яго сучасьнікаў нашаніуцаў; ён, відаць, лічыў справу беларускага культурна-нацыянальнага адраджэньня настолькі бясспрэчнай, што, па яго думках, ня варта было ўгрунтоуваць яе ў поэзіі; магчыма, што ён проста не хацеў паўтарацца. У дадзеных адносінах, шукаючы больш самастойных тэм, пераважна псыхолёгічнага і агульна-людзкага характару". Нацыянальны элемэнт знаходзім яшчэ У "Лістох з дарогі", пісаных Ядв. Ш. у 1910 г. У некаторых мяйсцох у іх Ядв.Ш. выяўляе высокую, гарачую любоў да Беларусі й бе­ларускага народу. У „Лістох" можа Ядв. Ш. найлягчэй выявіць сваё нацыянальнае пачуцьцё. У гэтых зацемках з падарожжы Ядв. Ш. і аграном, і соцыёлёг, і гісторык, і поэта, і турыст, і аўтобіограф, і урэшце— патрыёт.

Ня можна моўчкі абмінуць незакончаную повесьць Ядв. Ш. „Золата“. Сюжэт яе наступны: Мікола Стрончык, бондар, займаючыся паціхеньку зладзействам, мае дачку Зосю. Зося закахана ў Алёксе Гуронку, вясковым хлапцу. Але бацькі яго ня хочуць і слухаць аб жанімстве яго з Зосяй. Яны сватаюць яму Прузыну, дачку багатых сялян. Прыпадак зьмяняе ўсё. Адноўчы спыняецца на-нач у Стрончыка Васіль Дубінскі, малады хлапец, сын зьбяднеўшага шлях-