Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гарычныя, як "Павук“, "Сіло“, „Гадунец", „Дуб-дзядуля", „Пратэст“, „Рабы“, „Падласенькі", "Вясельле" і іншыя. Некаторыя з іх, як „Павук", „Сіло", „Пратэст" і інш., паўсталі пад уплывам рэвалюцыі 1905-6 г. г.: у іх прабіваюцца навет соцыялістычныя ноты, як напр. у "Павуку". У сетку павука трапіла муха. Яна выказывае грознае меmento павуку: калі налятуць тысячы мух, дык ня толькі сетка, але й павук не ўцалеюць. Павук ня сьпіць усю ноч і стаўляе новых дзесяць сетак. Тут выразная алюзія да капіталістычнага ладу. Да творчасьці Ядв. Ш. можна датасаваць у поўным значэньні пагляд, што літэратура ёсьць люстра эпохі. Творчы геній Ядв. Ш., як чулая мэмбрана, вычувае зьмены, якія адбываюцца ў грамадзянстве. І ў гэтым яшчэ адна цэннасьць твораў Ядв. Ш.

Цікава, што Ядвігіну Ш. нацыянальна-незалежніцкі матыў ня свомы. Ён прабіваецца дзе не дзе, але ён — слабы. М. Пятуховіч, інтэрпрэтуючы алегарычнае апавяданьне "Гадунец", знаходзіць там якраз нацыянальны зьмест. Інтэрпрэтацыю М. Пятуховіча трэба лічыць трафнай. Але цікава тое, што нацыянальны матыў у творах Ядв. Ш. праяўляецца ў форме алегарычнай. Літаратурная форма, у якой ён выразна ці часам нявыразна выяўляецца (і то ў двух толькі выпадках), сьведчыць, што матыў гэты ў Ядв. Ш. ня мае глыбейшых падстаў. І тут гэтае зьявішча трэба вытлумачыць духовым дуалізмам Ядв. Ш., яго спэцыфічнай духовасьцю. Ядв. Ш. у сваіх творах па-