Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прыводзіць людзей на дно фізычнага й духовага ўпадку.

Сьцёпка Тацюк напэўна добры чалавек. Толькі можа няўдачы ў жыцьці, беднасьць вытварылі ў ім апатыю й гультайства. І гэтае гультайства пхае яго на брудную работу. Яго жыцьцё ўжо зламана. Ужо ён—жывы труп.

Тая-ж духовая сьмерць пагражае Ганульцы й Адаму ў "Зарабляюць". Маладая дзеўчына ізноў-жа праз беднасьць змушана пайсьці на шлях прастытуцыі. Беднасьць, гэты вынік соцыяльнае няроўнасьці людзей, псуе людзей, робіць з іх часта соцыяльныя адпады. Гэтыя два анёльчыкі - Ганулька й Адам—цяпер чуюць, як коўзка ісьці па жыцьцёвых сьцежках. Яны можа яшчэ вырвуцца з гэтага пекла. Малы Адам чуе, што тут крыўдзяць іх, што тут яны гінуць. "Мая служба вельмі цяжкая, — найгорш, калі Ганулька - мая родная, каханая сястрычка, седзючы пры адным стале з панамі, — крыкне: „Адам! — яшчэ бутэльку віна! Ляту, нясу, адпячатываю, неяк ногі і рукі мае трасуцца, і мест у шклянкі лію віно на белы чысты абрус, бо не на віно гляджу: гляджу, як зачараваны, у сінія, сінія вочкі сваей Ганулькі, і хочацца мне крыкнуць на ўвесь гэты рэстаран, не - не рэстаран, а крыкнуць так, каб увесь сьвет пачуў: „кідай, сястра, безработную службу! кідай, дарагая мая!"

Разгледжаныя вышэй творы маюць раалістычны характар. Да сур'ёзных твораў Ядв. Ш. належаць яшчэ апавяданьні але-