Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэты тып агульна-людзкі. Гэта скупая баба, якая "не жалела.. двузлоткі на знахара, каб разбагацець, але цяпер хоць-бы і сабе — нізашто ня згодзілася-б надпачаць скарбу". А скарб гэты—гаршчок з гузікамі й паперкамі газэцін. Сюжэт гэты стары. Спатыкаецца ён у розных варыянтах у-ва ўсіх літэратурах.

Ядв. Ш. мае асаблівы прыём маляваньня псыхічных постацяў. Ён не ўдаецца ў дробязі (да гэтага змушае яго форма апавяданьня), а накідае галоўныя штрыхі. Такім чынам - атрымліваем тып, які месьціць самыя характэрныя рысы. Прытым, як кажа М. Пятуховіч, „ён ня рысуе нам голай псыхікі ў якой небудзь беспавятровай прасторы, а заўжды ім тыя ці іншыя рухі душы выяўляюцца на адпаведным соцыяльна-эканамічным груньце"...

У апавяданьні „Гаротная" бачым жудасны абраз цемнаты сялян. Тамашыха лечыць хворага сына ўсялякімі зёлкамі. І ён, абкураны дымам гэтых зёлак, пазбаўлены доступу сьвежага паветра, памірае. Бедната страшэнная пануе ў сям'і. Гэтая беднасьць даводзіць урэшце ўсіх да сухотаў. Памірae вось цяпер апошні яе сын - Сьцëпачка. Колькі ласкі ў Тамашыхі, колькі жалю ў яе! Яе перажываньні й увесь настрой апавяданьня ствараюць цяжкі, удушлівы настрой і ў чытача. Здаецца, аж галава кружыцца.

Апаваданьні "Зарабляюць" і "Зарабіў" - крэўныя "Гаротнай". У іх паказана, як і ў "Гаротнай", тая жудасная беднасьць, якая