Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

трапляе ў места. Тут ён спатыкае на мосьце двух хлапцоў, якія б'юцца. Дабрадушны селянін хоча іх разбараніць і даведываецца, што прычынай сваркі зьяўляецца ён сам. Гэта яго, зразумела, цешыць. Адзін хлапец кажа, што ў яго на назе - пяць пальцаў, а другі — шэсьць. Наіўны селянін зьнімае пазычаныя боты, каб выясьніць справу. Хлопцы з ботамі зьнікаюць.

Дабрадушныя і цёмныя сяляне, якія зьяўляюцца галоўнымі дзеючымі асобамі ў гэтага роду творах, у другім выпадку падаюць ахвярай мястовага прайдзісьвета. Яны хочуць пабачыць заморскіх зьвяроў, а ён ім паказвае нейкага чыноўніка. Сяляне паказаны настолькі наіўнымі, што не адрозьніваюць гэтага чыноўніка ад малпы[1]. За жарты над гэтым заморскім зьверам ім, зразумела, прыходзіцца блага. Гэта адна група твораў гумарыстычнага характару. Аднак, у іх бачым ня толькі камічны элемэнт. Ёсьць у іх і соцыяльны, і бытавы, і псыхолёгічны элемэнты; яны, праўда, слабыя, мала відомыя, але яны якраз разаўюцца ў сур'ёзных творах Ядв. Ш. Галоўнай рысай твораў гэтае групы ёсьць процістаўленьне дабрадушных, простых людзей вёскі—людзям места, сапсутым, з надламанай псыхікай. Гэты матыў, характэрны наагул для нашаніўцаў, ёсьць і ў сур'ёзных творах Ядв. Ш. (напр. "Цырк“).

Другую групу камічных апавяданьняў

  1. Гэтае апавяд. датычыць запраўды фэномэнальна брыдкага чалавека - пана Ошторпа, жыўшага ў Менску.