Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

заспакоеныя імкненьні. Завала стварыў сам сабе—сьвет волі. Завала зьліўся і зросся з пушчай. Гэты матыў зьліцьця чалавека з прыродай мы бачым і ў іншых творах Ядвігіна Ш. як "Бярозка“, „Дуб-дзядуля", "Што сказаў певень" і інш.

Зьвернем увагу на поэтыцкую вартасьць поэмкі. Гэта адзіная рэч Ядвігіна Ш., пісаная вершам пабеларуску. Тып Завалы, зарысаваны на фоне прыроды Ядвігіным Ш., насоўвае аналёгіі да палясоўшчыка Тараса у „Тарасе на Парнасе". Магчымы таксама ўплыў „Pana Tadeusza" А. Міцкевіча, асабліва ў апісаньні пушчы. Але Ядвігін Ш. тут усё-ж арыгінальны, арыгінальны ізноў таму, што матыў, пануючы ў поэмцы, выплывае з шляхоцкае ідэолёгіі. Апісаньне пушчы і канцэрту птушак трэба залічыць да найбольш цэнных мейсцаў у поэмцы.

Ужо ў "Жывым нябожчыку" мы бачым камічны элемэнт. Гэты элемэнт зьяўляецца лейт-мотывам цэлага раду твораў Ядв. Ш. Аднак ён не адзіны, ня істотны ў творчасьці Ядв. Ш. Камізм твораў, як „Пазыка", „З маленькім білецікам", „Заморскі зьвер", „Byчоны бык", „Баба" - тыповы. На сцэну выходзіць галоўны актар, селянін; ён найчасьцей наіўны, дзякуючы чаму трапляе ў сьмешныя сытуацыі. Гэта й выклікае сьмех. Псыхолёгія камізму ў гэтых творах палягае на тым, што ў галоўнай дзеючай асобы выкрываецца, дзякуючы штучкам іншых асоб, слабасьць, і гэтая слабасьць і зьяўляецца пружынай сьмеху. Возьмем для прыкладу абы-якое камічнае апавяданьне. Селянін