Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

намі". Гэткіх ідэальных адносінаў ніколі ня было. Сяляне ня надта спачувалі паўстанцам, а часта й варожа адносіліся да іx. Яны думалі, што шляхта хоча адабраць тыя правы, якія даў і яшчэ мае даць расейскі цар.

Гэткія элемэнты знаходзім мы і ў поэмцы "Дзед Завала".

"Дзед Завала" прыймаў учасьце ў паўстаньні:

Даўно было гэта.
Хадзіць чуткі сталі,
Аб вялікай волі
ўсе заталкавалі.
Многа гаварылі,
Што загляне сонца
(Толькі памажэце!)
У ваша ваконца.
Народ йшоў у пушчу
Па долю другую, —
Пайшоў і Завала
Шукаць яснасьць тую".

Пасьля жудасьцяў, якія ён бачыў у лясных гушчарах падчас паўстаньня, калі "свой сваго пужаўся у сваёй старонцы", Завала робіцца лясным жыхаром. "Завала бяз пушчы, пушча без Завалы — як-бы ня ўсе дома, як бы чагось мала. Адны песьні пелі, адны думкі елі, друг дружка бяз слова добра разумелі". Гаспадарка Завалы запушчаная. Завала цэлымі днямі прападае ў пушчы. Там, далёка, ёсьць "чароўны край", дзе хаваюць нават "каня-калеку" і "бяз зубоў сабаку“. Гэты сьвет фантазіі патрэбны Завале, бо ён задаваляе яго не-