Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзей, наагул нікчэмны чалавек. Ядвігін Ш. не стараецца апраўдаць упадак яго гістарычна - соцыяльна - эканамічнымі ўмовамі жыцьця, у якіх ён вякамі знаходзіўся. Ён бачыць у ім благую ад прыроды натуру. Пан — ужо мае іншую кроў.

Але ў Ядвігіна Ш. ёсьць другі твар, твар таго студэнта з Масквы, народніка, які яшчэ нядаўна сядзеў у Бутырках. Гэтыя два псыхічныя абліччы Ядвігіна Ш. часамі ўглядаюцца ў сябе і часта ўваходзяць у колізію. Але звычайна яны зьліваюцца і ў рэзультаце даюць абраз кшталтам складанае фотографіі Гальтона. Гэты другі народніцкі твар усьміхаецца. І вось Ядвігін Ш. сустрэўшыся з вельмі крытычнай ацэнкай «Злодзея» з боку «нашаніўскае сям'і», перарабляе «Злодзея». Замест пана ён выводзіць вучыцеля, які мае прасьвяціць народ. Асьвета народу — гэта-ж дазін з лёзунгаў народнікаў. Гэты народніцкі твар, зрэштай, вельмі падобны да шляхоцкага. Народніцтва захапляла вышэйшыя сфэры грамадзянства, якое, як у ідыльлі, апраналася ў сялянскія кашулі й ішло у народ». Ядв. Ш. месьціць у сабе народніцкі і шляхоцкі сьветапагляды. Яны неяк зжываюцца ў яго.

Ці не прабіваецца гэты ідэолёгічны дуалізм у тым духовым стане, які адбіваюць кароценькія «Раны»? На целе — раны гояцца. На сэрцы — крывавяцца. А на душы: «меншыя - заўсёды крывавяцца. Большыя залечывае толькі сьмерць». Ці ня гэты дуалізм ёсьць прычынай пэсымізму, няяснага жалю Ядвігіна Ш. па нечым нязьдзей-