Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэны ўплыў народніцтва — налётны, як мы казалі, — павінен быў перажыць пэўныя зьмены падчас рэволюцыі 1905 6 г. Гэтыя зьмены, здаецца, ішлі ў двух кірунках: адзін цяжыў да шляхоччыны Ядв. Ш., другі — да народніцтва. Гэтым трэба вытлумачыць паўстаньне алегарычных твораў Ядв. Ш., як "Павук“, „Сіло" і інш., і адначаснае супрацоўніцтва з чорнасоценнай групай «Бѣлор. Въстника, якая стварылася ў часы рэакцыі (1906-7 г.). Ядв. Ш., бясспрэчна, вынес з студэнцкіх часоў зразуменьне ідэі народнікаў, спачуцьцё да іх імкненьняў, гуманітарызм, новыя погляды на народ. Але ў глыбі духовае істоты сваей Ядв. Ш. застаўся такім самым, на якога яго ўзгадоўвалі, і такім ён ужо быў да сьмерці. Ядв. Ш., праўда, згаджаецца з тым, што жыцьцё йдзе наперад, і ён сам часта плыве з хваляй, але, плывучы, ён заўсёды мае нейкі асадак у душы. У гэтым сэньсе ён романтык. Ці ня знойдзем мы пэўныя водгукі гэтага індывідуальнага романтызму у «Дубе-Дзядулі»?

У 1893 г., ужо па павароце на Бацькаўшчыну, Ядвігін Ш. піша драматычны абразок «Злодзей», які меў быць пастаўлены на сцэне ў Радашкавічах. У ім мы выразна бачым ідэолёгічны твар Ядвігіна Ш. Зьмест яго, кажа А. Навіна, вельмі красамоўна гаворыць аб тым, што радыкалізм, навеяны Масквой, не знайшоў у душы поэты глыбейшага грунту». Галоўнай ідэяй гэтае драмы было - паказаць «Вышэйшасьць» пана над мужыком. Мужык і п'яніца, і зло-