Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мер на 56 годзе жыцьця. Пахаваны 24 лютага на віленскім каталіцкім магільніку Роce.

Літаратурная спадчына Ядвігіна Ш. прадстаўляецца наступна. Асобнымі кніжачкамі выйшлі: «Дзед Завала» (1910 г.), «Бярозка» (1912), «Васількі» (1914), «Uspamіny» (1921). Апрача гэтага ёсьць яшчэ незакончаная повесьць «Золата» (друкаваная ў газэце «Беларусь» у Менску, 1920 г.), «Лісты з дарогі» («Наша Ніва», 1910 г.) і некаторыя творы, друкаваныя ў «Бѣлоруском Вѣстникѣ» і «Zorzy Wіleńskіej». Драматычны абразок «Злодзей» (1893 г.), здаецца, загінуў, але аб ім некаторыя весткі і ўвагі знаходзім у М. Гарэцкага і А. Навіны. Ёсьць яшчэ творы дагэтуль недрукаваныя. Дзе яны—невядома.

Творчасьць Ядвігіна Ш. можна падзяліць на тры пэрыады:

І пэрыад— да 1906 г. - гэта парыад першых літаратурных спробаў Ядвігіна Ш., якія ён пачаў рабіць пад уплывам Марцінкевіча, —яго першых выступленьняў у друку (сьпярша парасейску й папольску); творы піша ён і прозай і вершам, пробуе пісаць і драмы.

ІІ пэрыад — ад 1906 да 1915 г. - у якім ён даходзіць, так сказаць, да Glanzpunkt'u ў сваёй літаратурнай працы. За гэты час ён найбольш і друкуецца. Гэта найпрадуктыўнейшы пэрыад творчасьці Ядвігіна Ш.

ІІІ пэрыад—ад вайны да сьмерці (1915-1922) - гэта «захад» яго творчых сілаў, яго раўнамерны, павольны схілак.

Першым дэбютам Ядвігіна Ш. у беларускім друку было апавяданьне «Суд», на-