Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

волюцыі 1917 г. здароўе Ядвігіна Ш. усё больш і больш заяўляе аб сваім стане, і Ядвігін Ш. як-бы адходзіць ад беларускае працы, перастае быць актыўным аж да самае сьмерці, у 1922 г. За гэты час у Ядвігіна Ш. заўважаецца й творчае вычарпаньне. Ён ужо больш жыве ўспамінамі, часта хварэе, здароўе яго паважна надарвана, чаму спрыялі папярэднія частыя «запоі» пісьменьніка. Зіму 1918 г. Ядвігін Ш. праляжаў у менскім шпіталі, вясной ён варочаецца ў сваю Карпілаўку. У 1920 г. ён друкуе повесьць «Золата» у менскай газэце «Беларусь», аднак яе не канчае. З 1920 г., з восені, Ядвігін Ш. стала жыве ў Вільні. Да гэтага часу адносіцца якраз знаёмства Бадуновай з пісьменьнікам. Знаёмства гэтае было, зрэштай, вельмі нядоўгае. Яна была з Ядвігіным Ш. у Карпілаўцы летам 1918 г., дзе праводзіла пэўны час у гасьціне. Фальварак яго быў, як кажа В. Лёсік, у 1917 г. разгромлены (шмат тады й загінула твораў). У 1919—20 г. г. Лявіцкі супрацоўнічае з групай Балаховіча і Аляксюка. З арміяй Балаховіча пехатой адбыў марш на паўдзён Беларусі. Быў у Пінску і Лунінцы. Супрацоўнічаў пэўны час у газэце «Зьвястун», выдаванай пры арміі Балаховіча. Пасьля выехаў у Варшаву, дзе жыў (разам з гр. Адамовічам) 4 месяцы ў Саскім готэлі. У 1921 г. выходзяць у Вільні яго "Uspamіny", друкаваныя лацінікай. Стан здароўя яго ўсё горшае й горшае. 4 лютага 1922 ён змушаны легчы ў Віленскую Літоўскую Клініку, дзе 23 й па-