Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

родную Карпілаўку, праходзячы звыш 400 вёрст. Свае ўражаньні з падарожы ён апісаў у «Лістох з дарогі», пісаных у дарозе, друкаваных у «Нашай Ніве» ад 10 (28) чэрвеня 1910 г. да 21 кастрычніка 1910 г. амаль ня ў кожным нумары. У гэтым часе выходзіць першы раз асобнай кніжачкай яго поэмка «Дзед Завала» (1910 г.), а пасьля зборнікі апавяданьняў «Бярозка» (1912) і «Васількі» (1914). У Вільні Ядвігін Ш. пэўны час зьяўляецца рэдактарам сельска-гаспадарчага месячніка «Саха», а пасьля газэты «Bіelarus». Вясной 1914 г. Ядвігін Ш. пераяжджае ў Менск. Пэўны час зьяўляецца там рэдактарам «Сахі»і супрацоўнікам «Лучынкі», рэдагаванай «Цёткай». Падчас вайны «Саха» й «Лучынка» спыняюць сваё існаваньне. Ядвігін Ш. працуе у «Беларускай Кнігарні» ў Менску. Улетку 1915 г. Ядвігін Ш. - разам з іншымі беларусамі - прымае ўчасьце ў арганізацыі ў Менску «Беларускага Т-ва помачы ахвярам вайны». Пэўны час ён быў старшынёй гэтага Т-ва[1]. Ад 1914-17 г. Ядвігін Ш. выяўляе значную грамадзкую актыўнасьць, аддаючы беларускай справе шмат энэргіі і здароўя. У 1917 г. ён выступае на мітынгах, сходах, зьездах і ўваходзіць, як сябра, у склад Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. За час ад «Нашае Долі» да 1917-18 г. Ядвігін Ш. наагул быў найбольш чынны як у галіне грамадзкай, так і літэратурнай працы. Але ад рэ-

  1. Аб гэтым я даведаўся ад студ. Я. Зянюка, які ў той час быў у Менску.