Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рускі рух, зьліліся ў адну соцыяльна-нацыянальную раку. Ад гэтага часу, можна сказаць, выразна стаўляюцца ўжо ня толькі соцыяльныя й нацыянальныя лёзунгі, але таксама й палітычныя. Беларускі адраджэнскі рух выходзіць на сьветлы шлях. Дзякуючы ўздыму 1905-6 г.г., беларускі рух пранікае ўглыб і ўшыр да масы. Паўстае й патрэба беларускае прэсы, якая й бярэ ад гэтага часу свой пачатак. Выходзіць у сьвет "Нашая Доля", а пасьля, калі рэакцыя спыніла яе існаваньне, — прадаўжацелька яе „Наша Ніва". Антон Лявіцкі навязывае лучнасьць з "Нашай Доляй" і друкуе там (у № 3) першы раз пабеларуску свае апавяданьне „Суд" пад псэўдонімам Ядвігін Ш. Але пасьля гэтага літаратурнага дэбюту ў беларускай прэсе ён заціхае аж да 1909 г., ад якога ўжо стала - з невялічкімі перарывамі супрацоўнічае з «Нашай Нівай»[1], наведываючы часам віленскіх нашаніўцаў. Калі разьвіваецца жывая беларуская праца ў Вільні, ён пераяжджае сюды на жыцьцё.

Сілы яго ў гэтым часе настолькі акрэплі, што ў 1910 г., улетку, ён адбывае разам з М. Шылай[2] падарожу з Вільні праз Любчу, Шчорсы, Куранец, Аляхновічы ў

  1. Сувязь з "Н. Н." завязалася дзякуючы блізкаму асабістаму знаёмству з рэдактарам „Н. Н." Алякс. Уласавым, фальварачак якога, Мігаўка, знаходзіцца таксама, як Карпілаўка, недалёка ад Радашкавіч.
  2. Аб сваім супадарожніцтве паінфармаваў мяне сам гр. М. Шыла. Ішоў ён разам з Ядвігіным Ш. да Аляхновіч.