Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лёка ад Карпілаўкі. У гэты час памёр ужо яго бацька. А. Лявіцкі пачынае нядужаць. Аб здароў'і яго ў дзяцінстве і аб здароў'і яго бацькоў я не даведаўся нічога. Хіба цяпер гэта былі пачаткі сухотаў, якія пасьля й злажылі яго ў магілу. З прычыны хворасьці, Антон Лявіцкі кідае працу ў аптэцы і працуе ў Радашкоўскай хаўруснай краме да 1897 г., бываючы часта ў Карпілаўцы. У гэтым часе (1895 г.) А. Лявіцкі жэніцца з Люцыяй Ігнатоўскай. Аб жонцы яго Бадунова ў успамінах кажа, што: была яна "ласкавая, ціхая, як анёл, з чулым сэрцам і разьвітым розумам кабета". Гэта яшчэ ня шмат гаворыць. З увагі на разьвіваючуюся хваробу, а можа таксама з увагі на сям'ю, Лявіцкі быў прымушаны перабрацца ў 1897 г. у свой фальварак Карпілаўку. Там ён жыве даўжэйшы час, займаючыся працай у садзе й гародзе, і так значна папраўляе сваё здароўе, што ў 1903 г. мы бачым яго ўжо ў Вільні. Але ў Вільні ён затрымліваецца ўсяго каля году. У 1904 г. ён ізноў варочаецца ў Карпілаўку, пасылаючы стуль часам свае творы ў менскую расейскую газету „Бѣлорусский Вестникъ" і віленскі польскі тыднёвік "Zorza Wіlenska".

Рэволюцыя 1905-6 г.г. ускалыхнуле беларускі народ. Разам з соцыяльным рухам прабуджаецца шырокае нацыянальнае ўсьведамленьне. Рэволюцыя гэтая была ў гісторыі нашага адраджэнскага руху пераломным пунктам. Ад гэтага часу ўсе ручайкі й ручаёчкі, якімі разьвіваўся бела-