Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скім факультэце ня быў. Пасьля выхаду "Uspamіnaŭ" Ядвігіна Ш. адна асоба, добра знаўшая яго, зьдзівілася, што ён там сябе лічыць студэнтам[1]. Бо фармацэўты ў той час былі «студэнтамі» ў чужаслове. Калі нехта пытаўся, дзе той ці іншы вучыцца, і атрымліваў адказ, што на фармацэўтыцы, дык адразу шмат памяншалася яго «студэнцтва».

У Маскве апынуўся А. Лявіцкі найпраўдападобней у 1886 або 1887 г. З гэтага часу пачынаецца новы пэрыад у жыцьці ягоным. Часы, у якія ён трапіў у Маскву, былі нязвычайныя. Па ўсей Расеі шырыўся народніцкі рух, які асабліва захапляў студэнцкую моладзь. Аб настроях, панаваўшых у той час сярод маскоўскага студэнцтва, знаходзім мы некаторыя весткі ў "Uspamіnach" Ядвігіна Ш., выдадзеных у 1921 г. Ядвігін Ш. таксама быў уцягнуты ў пэўнай меры ў гэты рух. Ён належаў да "Менскага землячества" (корпорацыя землякоў), у той час нелегальнага. "Памятую, добра памятую, — піша ён у „Uspamіnach", — той момант, калі невялічкая кучка бліжэйшых сабе сябрукоў сабралася ў цеснай каморцы свайго "раённага" на нараду". Народніцкі рух быў зразумелы для яго, у ім былі супольныя элемэнты з шляхотнымі традыцыямі шляхоцкага романтызму. У Маскве, зразумела, былі розныя палітычныя кірункі сярод студэнтаў; Ядвігін Ш. выбраў

  1. Аб гэтым мне расказаў гр. А. Луцкевіч. Прозьвішча тае асобы ён ужо не памятае.