Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

здабываюць хлеб і сабе і "паном"... "І гэтае пачучьцё, як кажа далей А. Навіна, не замерла ў ягонай душы праз усё жыцьцё". Бадунова ў успамінах, рысуючы Ядвігіна Ш. з часоў, калі ён быў вядомым пісьменьнікам і меў за сабой шмат грамадзкае дзеяльнасьці, кажа: "ня мала спрачаўся ён з намі, маладым пакаленьнем, шмат чаго горкага казалі мы адзін другому".

Далей мы бачым А. Лявіцкага ў Менску, (а ня ў Вільні, як піша д-р І. Дварчанін у „Хрэстаматыі"), дзе ён вучыцца ў гімназіі. М. Пятуховіч у вышэйуспомненай стацьці аб Ядвігіне Ш. кажа, што ён, ня скончыўшы гімназіі, выехаў у Маскву, дзе, праўдападобна, здаў экзамен экстэрнам на "атэстат зрэласьці" і паступіў на мэдыцынскі факультэт Маскоўскага унівэрсытэту. Гэтыя весткі аднак, здаецца, ня згодны з праўдай. Найпраўдападобней справа выглядае наступна: У пачатку восемдзесятых гадоў (1880-1) А. Лявіцкі паступае ў Менскую гімназію (магчыма ў 2 клясу). Там скончыў 4-5 клясаў (1888-4), паступае не пазьней 1884 г. на практыку ў аптэку (або ў Менску, або ў Радашкавічах). Па адбыцьці практыкі ў аптэцы (2-3 гады), ён едзе ў 1886 або 1887 годзе ў Маскву, каб там, праслухаўшы пры мэдыцынскім факультэце курс фармацэўтыкі, здаць пасьля экзамен на правізара. У тыя часы на фармацэўтыку прыймалі кожнага, хто меў скончаныя 4 клясы гімназіі (пасьля ўжо толькі было падвышана да 6-ëx) і адбытую практыку ў аптэцы, як вучня Ядвігін Ш. на мэдыцын-