Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прадметы, якіх яго вучылі ў Люцынцы, а таксама пачуцьці й разуменьне важных справаў хлапца перавышаюць век 7 гадоў. У 7 гадоў у яго напэўне кулакі не заціскаліся-б!.. Калі-б мы не зрабілі гэтага дапушчэньня, то дата нараджэньня Ядвігіна Ш. (1866) ізноў была-б пад знакам запытаньня. На пацьвярджэньне правільнасьці гэткага выхаду з супярэчнасьці будзе дапушчэньне, што артыкул Ядвігіна Ш. „W. Marcіnkewič u praktyčnym žyccі" (Наша Ніва" № 48, 1910 г.) быў абапёрты на запісках, або запісаных ужо раней успамінах.

Такім чынам, Ядвігін Ш. атрымаў хатнюю пачатковую асьвету, што тады было ў звычаі. Але побыт у Люцынцы, апрача здабыцьця першае навукі, меў іншае вялікае значэньне для будучыні Ядвігіна Ш. Усё, што ён чуў і бачыў у Люцынцы, магло пабудзіць Ядвігіна Ш.: 1) наагул да пісаньня і 2) да пісаньня пабеларуску. Бо-ж камэдыі, якія дзеці гулялі ў доме Марцінкевіча, былі пісаны, калі ня выключна, то прынамся часткова пабеларуску. Гэта-ж Марцінкевіч пропагуе ідэю пісаньня ў беларускай мове, кажучы: беларускі селянін, бачачы кніжку ў роднай мове, ахвотней яе чытае й дзетак ахвотней прыцягае да асьветы" ("Dudarz Bіałoruskі", Менск, 1875 г.).

Выхаваньне й узгадаваньне А. Лявіцкага дома было наагул шляхоцкае. Ядвігіна Ш., як кажа А. Навіна, гадавалі на "пана", прышчапляючы яму пачуцьцё "вышэйшасьці" шляхты над „мужыкамі", пачуцьцё пагарды да людзей, якія фізычнай працай