Старонка:Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літэратурная творчасьць (1933).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ідучы, калі здалёку ўгледзіў я Люцынку, таксама, як некалісь-некалісь, зашчымела маë сэрца, у грудзёх нешта бунтавалася, але ўжо не кулакі заціснуліся, а толькі скацілася па твару сьлязіна." — "Бывае, надходзяць думкі іншы раз вясёлыя, то зноў - сумныя, але такія дарагія, такія патайныя, што чалавек ажно аглядаешся, быццам баішся, каб хто не падслухаў, не падгледзіў, не дагадаўся іх, бо іх ведаць ніхто не павінен — ніхто»... («Наша Ніва» № 35, 1910 г.).

Апошнія словы даюць повад думаць, што будучы пісьменьнік, маючы ужо ня 7, а 11-12 гадоў, перажыў у Люцынцы нешта глыбокае. Можа гэта было першае дзяціннае каханьне? Можа тут ужо зачаравалі яго — «як васількі, вочы»? Можа гэта была Ядвіга? І адсюль пасьля паўстаў псэўдонім пісьменьніка?

Параўноўваючы ўспаміны Ядвігіна Ш. аб Люцынцы з № 35 і № 48 «Наша Нівы (1910 г.), мы знаходзім, паміма новых дэталяў, пэўныя супярэчнасьці. Гэтыя супярэчнасьці зразумелы будуць, калі мы дапусьцім, што, пішучы ў Люцынцы «Лісты з дарогі», Ядвігін Ш. ужо дакладна не памятаў, калі ён быў у Люцынцы. Году дакладна ëн не падае (187...?), у другім мейсцы ён кажа, што гэта было «некалісь некалісь, шмат вады ўплыло з таго часу, шмат!», гэта ўсё сьведчыць што пісьменьнік ужо прызабыўся, успаміны ў яго ёсьць, але дакладна сказаць, калі гэта было, ён ужо ня можа. Тады трэба дапусьціць, што Ядвігін Ш. ня меў 7 гадоў, як ён піша, тым балей, што