Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мяшочак (прачхнуўшся і лезе ў гушчу паміж людзей). Вось вы замест сварыцца, скажэце мне, чаму Каін…

Магдалена (да мужа). Вось калі так, калі ты гэтакі бязстыднік, што пры чужых людзёх авантуры робіш, дык вось на злосьць табе буду і цалавацца, і ўсё такое!.. Буду! буду! А нічога на гэта не парадзіш! Буду!

Гаўдэнт (кідаецца на жонку). Забью! забью!

Магдалена ўцякае. Мужчыны хапаюць Гаўдэнта за рукі.

Мацальскі таксама ўцякае.

Уршуля млее.

Заслона.



АКТ ІІІ.

Налева дзьверы ў пакой Мацальскага. Далей дзьверы ўхадныя. Направа на першым пляне адчыненае вакно. Далей дзьверы. Наўпрост усходы, якія вядуць на гару ў панскія пакоі.
Пасярэдзіне сцэны стол, крэслы.

Зьява 1.

Мацальскі (адзін).

Мацальскі (бяз сурдута стаіць ля вакна, чысьціць боты і гавора праз вакно). Учора прыйсьці ня мог… — Чаму? — быў на вечарыне… — Што? ці ве-