Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

села? (д. с.) Пад канец не надта было весела… (Голасна). Бяз панны Марыянны мне ніколі не бывае весела… — Гдзе? — а гэта ўжо сакрэт… Не! не скажу!.. — Панна Мар’янна! панна Мар’янна! Пачакайце! ну, скажу ўжо, скажу!.. Гэта, бачыце, былі імяніны. Я адзін раз пазнаёміўся ў кінематографе з аднэй гэтакай… — Панна Мар’янна! пачакайце!.. Вы, калі ласка, ня думайце чагосьці дрэннага… але!.. Ну вось папрасілі мяне на гэтыя імяніны, я й пайшоў… Не, вы толькі ня думайце, што… — Не! Старая ўжо і ўся ўжо сыплецца, як спарахнеўшае дрэва… Значыцца выпілі там, паскакалі — вось і ўсё!.. Ага! яшчэ не сказаў: я там збрахнуў, што я граф. Вось сьмех! ха-ха! Каб вы ведалі, як каля мяне ўвіхаліся! але! але! далібог!.. Панна Мар’янна! проша прыйсьці да мяне, я маю да вас справу… Што?.. — Пана няма, пайшоў кудысьці. Вернецца, здаецца, ня скора… — Што, хутка прыдзеце? — Добра! (пасылае рукой пацалункі). Ах, ты мая пумпачка!.. (Пры левых дзьвярох звоніць званок). А які там чорт?.. (ідзе да дзьвярэй і адчыняе).

Зьява 2.

Мацальскі і Уршуля.

Уршуля (уваходзіць, твар закрыты густой вуалькай).

Мацальскі (пазнаўшы яе, вельмі зьдзіўлены).

Уршуля (паднімаючы вуальку, скромна). Гэта я… Добры дзень!