Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Магдалена. А што? біць будзеш? Ну, толькі папрабуй!

Гаўдэнт. А вось і папрабую! Памятаеш, як раз…

Магдалена. Ну, папрабуй!.. Пры людзёх не пасьмееш!

Гаўдэнт. А вось і пасьмею! (хоча яе лупцаваць).

Магдалена. Ня сьмей! Не чапай!.. Буду крычаць!.. Сорамна… там граф… пачуе… (тузаюцца).

Зьява 18.

Мяшочак, Гаўдэнт, Магдалена, Мацальскі і інш. госьці.

Мацальскі (уваходзіць, за ім госьці). А цяпер, мэсье і мэдам, я прапаную…

Гаўдэнт (да Мацальскага). А вось як я табе задам „мадам“, дык ты й сваіх не пазнаеш! (кідаецца на Мацальскага).

Мацальскі (баронючыся крэслам). Што гэта?! Гэта мавэтон!.. Мэсье і мэдам!..

Гаўдэнт. Я табе пакажу! Ня будзеш ты баб цягнуць да сябе ў госьці! Ня будзеш ты больш ў кутох цалавацца! Бачылі яго! А яшчэ граф!

Уршуля (падыходзячы да Гаўдэнта). Перш-наперш, выбачайце, я ня баба, а паненка, а па другое, якое вам дзела да гэтага, што між намі было?

Гаўдэнт. А вы чаго тут лезеце? Ніхто-ж вас не чапае, дык сядзеце ціха і ня лезьце!