Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(разглядаецца па сцэне). Гдзе-ж бы яго тут палажыць? (пабачыўшы на камодзе торбачку Уршулі). А вось яе торбачка! вось тут я схаваю картачку, заўтра яна знойдзе, прачытае і прыдзе! тру-ля-ля!.. (выходзіць).

Зьява 14.

Мяшочак, Уршуля, Пышка.

Уршуля (уваходзячы з Пышкай). Пашукайце, калі ласка, маю хустачку… Ах, замарылася!

Пышка. А дзе яна, калі можна спытацца, гэтая хустачка?

Уршуля. Ах, Божа-ж мой! У торбачцы. Такая чорная торбачка.

Пышка (шукае і знайшоў на камодзе). А! ёсьць! (падае ей торбачку, у якую Мацальскі ўлажыў сваю запіску).

Пышка (пасьля паўзы). А пагода сягоньня харошая.

Уршуля. Заўсёды пасьля дрэннай пагоды бывае харошая… (знайшоўшы ў торбачцы запіску, чытае яе). Ах! што-ж гэта!? Адрэс!! яго адрэс! Просіць, каб я прыйшла да яго! О, Божа мой! значыць маё сэрца не памылілася…

Пышка. А бывае, што пасьля харошай пагоды бывае дрэнная…

Уршуля. Ах, пане Пышка, пакіньце мяне, калі ласка, у мяне галава разбалелася, мігрэнь…

Пышка. Калі трэба якога лякарства, дык я зараз… у мяне ёсьць знаёмы аптэкар…