Магдалена (усхопіўшыся). Ах!..
Мацальскі (не страціўшы рэзону). А гэта… вось гэты новы танец трэба так… вось значыцца тру-ля-ля…
Магдалена (да мужа). Пан граф наўчае мяне скакаць новы танец. (да Мацальскага). Як гэта завецца?
Мацальскі. Тіп-топ.
Магдалена. Але. Тіп-топ. Страшэнна трудны, але вельмі модны.
Гаўдент (вылезшы з-за канапы). Можа ён і модны, але не надта трудны. (Выйшаў).
Зьява 12.
Мяшочак, Мацальскі, Магдалена.
Магдалена (ціха да Мацальскага). Здаецца чуў?
Мацальскі. Ну, нічога, ён-жа майго адрэсу ня ведае, ён нам не перашкодзіць… Вось я табе зараз напішу свой адрэс, а ты яго добра схавай, каб раптам твой муж не знайшоў…
Магдалена. Ах, не, не! я баюся! Ня трэба, я не прыйду! (пайшла за сцэну).
Зьява 13.
Мяшочак і Мацальскі.
Мацальскі (д. с.). Э! прыйдзеш, пумпачка! я ведаю! трэба толькі пакінуць тут свой адрэс… (выймае з кішані паперку і алувок і піша). Вось!..