ціў яе за падпаху і цягне сюды… Схаваюся, даведаюся, аб чым яны будуць гутарыць. (Хаваецца за канапу, на якой сьпіць Мяшочак).
Зьява 11.
Мяшочак, Гаўдэнт, Мацальскі, Магдалена.
Магдалена. Ах, калі я так баюся!
Мацальскі. Ня бойся, ціпачка, ніхто-ж аб гэтым ня будзе ведаць, ты прыйдзеш праз другія дзьверы, — не ад вуліцы, значыцца, а праз браму, праз кухню…
Магдалена. Калі-ж так неяк… не выпадае…
Мацальскі. Праз кухню выпадае. Нікога ў кватэры ня будзе, буду толькі адзін я… буду чакаць…
Гаўдэнт (высунуўшы галаву з-за канапы, чуе ўсё гэта). А! вось як!..
Мацальскі (не бачучы Гаўдэнта). Каб ты, пумпачка, не забылася, я напішу табе свой адрэс…
Магдалена. Ах, каб толькі мой муж не даведаўся!
Мацальскі. Ніхто не даведаецца. Зачынім дзьверы на ключ… і будзем шчасьлівы!
Гаўдэнт (я. в.). Вось і даведаўся!
Мацальскі. Значыцца добра? Прыйдзеш ?
Магдалена. Ах, калі я сама ня ведаю… Ну, добра…
Мацальскі (абыймаючы яе). Ах, пумпачка ты мая! (цалуюцца).
Гаўдэнт (кашляе знарок).