Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мацальскі. За шмат гарэлкі выпіў… Я яшчэ перад тым, як прыйсьці сюды, спаткаўся з адным прыяцелям і мы здорава сербанулі.

Уршуля. Ці вам больш падабаюцца брунэткі ці бляндынкі?

Мацальскі (сьмяецца). О! я ўселякіх люблю, калі толькі прыгожая і маладая…

Уршуля. Ці вы маглі-б палюбіць асобу, каторай чыстае дзявочае сэрца яшчэ не спазнала каханьня і каторая ўсей душой першы раз у жыцьці палюбіла-бы вас?

Мацальскі. Чаму-ж не? Гэткія здарэньні ў мяне ўжо былі.

Уршуля. Ах, я бачу, што вы баламут… Граф! Павахлюйце крыху, я так змарылася! (дае яму свой вахляр).

Мацальскі (д. с.). Чаго баба да мяне прычапілася! (Голасна, узяўшы вахляр і вахлюючы). Ня трэба так многа скакаць, дык-бы й не замарыліся.

Уршуля. Ах, я так люблю скокі!

Мацальскі. Ну, выбачайце, рука баліць, не магу больш… (аддае ей вахляр і выходзіць).

Уршуля (адна). Ах, як ён на мяне глядзеў! ах, як глядзеў!.. Або цяпер або ніколі!.. Ён будзе мой, ён будзе мой! (выходзіць за ім).

Зьява 10.

Мяшочак і Гаўдэнт.

Гаўдэнт (уваходзіць і глядзіць за сцэну). А той гад ізноў прыклеіўся да мае Магдзі!.. О! хва-