Перайсці да зместу

Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мяшочыха. Ах, Божа мой! Калістрат тут сьпіць, а граф можа пабачыць і будзе сьмяяцца… (да мужа, тузаючы яго). Калістрат! а Калістрат! Устань!

Мяшочак (праз сон). Адчапіся!.. (сьпіць).

Леакадка. Граф ужо бачыў, што папа пьяны.

Мяшочыха (убачыўшы ў дзьвярох Мацальскага, ціха да дачкі). А вось ён глядзіць на цябе! Ідзі, ідзі, можа ён хоча паскакаць з табой. (Ідуць да дзьвярэй, Мацальскі дае ім дарогу, у дзьвярох робяць цэрамоніі кланяючыся).

Мацальскі. О! мэдам!

Мяшочыха і Леакадка.. Ох, граф! (выйшлі).

Зьява 9.

Мяшочак, Мацальскі, пасля Уршуля.

Мацальскі (абцірае хустачкай пот на твары, падыходзіць да стала, пье піва. Закурывае папіроску).

Уршуля (уваходзіць, сядае, зіркае на Мацальскага. Паўза). Ах, як вы добра танцуеце!

Мацальскі. Я-ж з вамі здаецца не танцаваў, дык скуль ведаеце?

Уршуля. Але я бачыла, як вы… з іншымі.

Мацальскі. Але… я вучыўся ў танцклясе Шрайбмана.

Паўза.

Уршуля. Вы такі сумны: вы мусіць закахаўшыся, або вершы пішаце?