Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 8.

Мяшочак, Мяшочыха, Леакадка.

Мяшочыха (уваходзячы з Леакадкай). Ты, Леакадка, як граф пакліча цябе ў скокі, дык ты зірні на яго гэтак бокам і ўздыхні: ах! — каб ён, значыцца, сьцяміў, што ты вельмі рада. А як пачне гаварыць да цябе пафранцузку, дык ты не паказвай віду, што на разумееш, але скажы гэтак: ооох! каб, значыцца, можна было падумаць і не, і але…

Леакадка. Я ведаю, што рабіць, мамачка!

Мяшочыха (выймаючы з сваей торбачкі фляконык з парфумай). Чакай, я вось цябе папарфамую, каб ты не сьмярдзела потам… (Пырскае на дачку парфумай). А калі ён пацісьнець цябе за руку, дык так-сама яго, але не надта моцна, а так крыху і перэвярні вочы ўверх ды ціханька гэтак уздыхні: ох!

Леакадка. Я ведаю, мамачка!..

Мяшочыха. А калі ён будзе казаць, што цябе любіць і жыць без цябе ня можа, дык ты саромліва апусьці вочы ўніз і скажы яму: „пагутарце аб гэтым з маей мамай“…

Леакадка. Калі ён нічога гэткага і ня думае казаць, а толькі сьмяецца і шчыпаецца.

Мяшочыха (зьдзіўленая). Шчыпаецца?!

Леакадка. Але. Усё хапае за бок, то за іншае месца і ўсё сваё: „тру-ля-ля“…

Мяшочыха (я. в.). Гм, гм… Мусіць цяпер новая такая мода…

Мяшочак (праз сон). А я пытаюся… чаму…