Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Фэлька. А што-ж? Няма дзіва! Я многа графаў ведаю, я навет знаю двох баронаў і аднаго князя.

Гаўдэнт (я. в.). Баронаў… князя… гм… гм.

Фэлька. А што-ж вы думалі! (Хоча ўжо йсьці).

Гаўдэнт (затрымліваючы яе). Панна Фаліцыя, выбачайце, яшчэ два слова… А чаго ён так прыклеіўся да мае жонкі?

Фэлька. Хто?

Гаўдэнт. Гэты граф.

Фэлька. Дык якжа-ж інакш? Цяпер такая мода… А вось вы ня бачылі самых модных танцаў, дык яшчэ горэй: зусім адзін пры адным прытуліўшыся і твар з тварам блізюханька…

Гаўдэнт. Ну, я-бы такіх танцаў не скакаў: Грэх!

Фэлька. Ну во! постнік які! (Пайшла).

Гаўдэнт. Не падабаецца мне ўсё гэта, страшэнна не падабаецца… Каб толькі гэтыя імяніны ня скончыліся блага! (Выходзіць з талеркамі ў кухню).

Зьява 5.

Мяшочак, пасьля Мацальскі з Магдаленай.

Магдалена (уваходзячы з Мацальскім). Я вас, граф, хачу нешта спытацца…

Мацальскі. О, мая багіня! пытайцеся! Усё скажу.

Магдалена (цішэй, з паўзачкамі). Ці вы, граф, былі калі закахаўшыся?