Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(пайшлі за сцэну; Мяшочыха за імі. Пышка пачынае скакаць з Леакадкай, а Шышка з Уршуляй).

Зьява 3.

Мяшочак (сьпіць), Гаўдэнт.

Гаўдэнт (зьбіраючы талеркі, да сябе). Без патрэбы купляў віно… Гэты граф локча гарэлку ня горш за нас. (Выходзіць з талеркамі ў правыя дзьверы, у кухню).

Мяшочак (праз сон). Чаму, пытаюся… Каін Абэля… (лёг на канапу і сьпіць).

Мацальскі (за сцэнай). Мэдам і мэсье!… Ррон!… Шэн-шынуа!… Вальс з сваей дамай!…

Гаўдэнт (уваходзіць, ізноў зьбірае судзьдзё, але час-ад-часу паглядае на жонку, якая скача з Мацальскім). Чорт ведае, што гэта такое! Абняўшыся так, што аж гадка робіцца. А ён, гад, шапоча ей навуха, а тая, падла, рагоча… Ух, бязстыднікі!…

Зьява 4.

Мяшочак, Гаўдэнт, Фэлька.

Фэлька (уваходзіць, падыходзіць да стала, налівае сабе з бутэлькі ліманаду і пье).

Гаўдэнт. Панна Фаліцыя! А гэты граф… дык скуль ён тутака ўзяўся?

Фэлька. Гэта мой знаёмы.

Гаўдэнт (круціць галавой). Знаёмы… граф… гм… гм…