Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мацальскі (цалуе яе рукі). Так, як цяпер, ніколі ня быў…

Магдалена (быццам саромячыся). Ах, граф!…

Мацальскі. Анёлачак! Не кажы: граф! Кажы Ільдэфонс! Мой дарагі Ільдэфонс!

Магдалена (сэнтымэнтальна). Ільдэфонс!… Гэта зычыць, як музыка… Ільдэфонс! мой дарогі Ільдэфонс! (схіляе галаву яму ня плячо).

Мацальскі (горача абыймаючы і цалуючы яе). Анёлачак мой залаты! Магдаленачка! Пумпачка!

Мяшочак (перэварачваючыся на другі бок праз сон). А я пытаюся, чаму Каін…

Мацальскі і Магдалена (адскочыўшы ад сябе спалоханыя). Ах!

Мацальскі (прыгледзіўшыся да Мяшочка). Не, нічога!.. Ён сьпіць… добра налізаўшыся… не пачуе.

Магдалена. Я тут баюся…

Мацальскі (цалуе яе). Ня бойся!.. Лікёрчык ты мой! Пумпачка ты!..

Магдалена. Не, ня тут, ня тут… Пасьля… Пойдзем цяпер паскакаць!..

Мацальскі. Ну, пойдзем! Ах ты ягадка! Тру-ля-ля!.. (выходзяць).

Зьява 6.

Мяшочак, Уршуля, Галька.

Уршуля (уваходзячы з Галькай). Ах, які гэты граф баламут! У часе вячэры ўсьцяж кідаў у мяне то галкамі з хлеба, то скурачкамі апальцыну, а цяпер танцуе толькі з аднэй Магдаленай!.. фу! які баламут! (няшчыра). Не падабаецца мне!