Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

Раптам трубку ён убачыў
(Ідучы згубіў выкладчык);
Трубка дзіўная такая,
З‘яе, быццам залатая,
— Ўзяць такую трубку ў рот
Саладзей за пчолін мёд.

Прыляцела злая думка,
Чорным зманам стала крумкаць:
— Не пужайся, смела, брат,
Будзь рашучым, раз… і ў сумку,
Будзе Лосю падарункам,
Лось да смерці будзе рад!
Грышка доўга не ўтрымаўся,
Зману чорнаму паддаўся,
Баязліва, крок за крокам,
Падышоў, зладзейскім вокам
Азірнуўся, бокам стаў —
Цап за трубку, трубку ўзяў!
І за пазуху схаваў.