Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як прышоў у клас выкладчык,
Трубкі ў класе не знайшоў.
Як-жа так? Што гэта значыць?..
Цішыня шуршыць, як шоўк…
І пытаецца выкладчык:
— Хто маю тут трубку бачыў?
Мне-ж яе падаравалі,
З дальняй Турцыі прыслалі.
Як-жа так? Няўжо выходзіць,
Што з‘явіўся ў класе злодзей?..
Ўсе плячыма паціскалі:
— Не, не бачылі, не бралі!
Страх у Грышкіных вачах,
Ён не рад свайму паступку.
— Трубка,
Трубка,
Трубка,
Трубка —
Сэрца стукала ў грудзях!

|}