Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як спыталі пра Карпаты,
Вышла штось неякавата, —
Ён зблудзіў, замест Карпат
Пальцам ткнуў на Арарат.
Больш за ўсё любіў задачы,
Тут заўсёды меў удачы.
Есці Грышку не давай,
А задачы задавай.
Раз на лекцыі выкладчык
Даў наступную задачу:
Жыў на хутары кулак,
У яго служыў батрак.
10 месяцаў гарбеў,
2 рублі за месяц меў.
А кулак на развітанне
За начлег і харчаванне
Два чырвонцы адлічыў.
Што тут вышла, падлічы:
Колькі грошы ўзяў батрак,
І што выгадаў кулак?
— Атрымаў батрак за працу
2 на 10 мінус 20,
А кулак…
І… тут — адразу
Грышка змоўк, не даў адказу.
У яго перад вачыма
Выплывае з нетраў дымных
Злой тугой і крыўдай лютай —
Бацька, Лось, сястра і хутар.