Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І яшчэ не змог адкінуць
Злосных дум пра дысцыпліну.
— Ўсё, — казаў ён, — роўна, гладка,
Па званку — на фіззарадку,
Па званку — на медагляд,
Па званку — і на заняткі,
Па званку — і ў інтэрнат.

Хочаш так, а будзе гэтак,
Зробіш гэтак, будзе так —
Што падхопіць сценгазета
І надоўга дасца ў знак!

4

Дні ішлі. Ішла вучоба.
Грышка ўжо тлумачыў глобус.
Паказаў мерыдыяны,
Расказаў пра акіяны,
Пра бураны і самум,
Пра пустыню Кара-Кум.