Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3

Час праходзіў скора, скора…
Грышка ў школе быў бадзёрым,
Дзіч сваю перамагаў.
Толькі горад, любы горад,
Рух яго, яго прасторы —
Грышка штось не ўпадабаў.

Горад Грышку быў нязвыклым
Шчэ‘ да гэтых нават пор.
І аўто,
матацыклы,
трамвай,
светафор,
паток людзей руплівых,
нястрымна-быстры ход —
Грышку робіць палахлівым,
Хоць другіх наадварот.

Аж да вечара ад ранку,
Як пальба з гарматных дул,
У яго — бесперастанку
У вушах ракоча гул.
З дома выйсці ён баіцца,
Ён баіцца нават зліцца
Ў баявы людскі паток.
Горад шумны, горад гулкі,
Плошчы, вуліцы, завулкі,
Можна зблытаць, заблудзіцца,
А падумаюць, што ўцёк!