Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі рань зайграе зычна,
Як дудой гудком фабрычным,
Выйдуць з хат адным заходам
І бацькі, і дзетвара;
І зліецца гул завода
З гулам школьнага двара.
Праца там, і праца тут,
Там і тут адзін маршрут,
Шлях адзін, адны імкненні
Трох вялікіх пакаленняў:
Горда, смела і няспынна
Будаваць сваю краіну!
Вораг вочы хітра жмурыць,
Злую ён рыхтуе буру,
Падрыхтоўвае напад.
Ён штодня, шалёна гэтак,
Шчэрыць зубы на Советы,
На совецкі грозны лад.
Мы сябе спакойна чуем,
Край будуем,
Моц гартуем,
Бо ў мароз і ў навальніцу
Большэвіцкія граніцы
Злым набегам стан варожы
Урасплох застаць не зможа.
А спрабуюць — будзем біцца, —
Ой, завые пан жалобай!..
Хай жыве спакой граніцы
І спакойная вучоба!