Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

— Дзе-ж ён Грышка светлабровы? —
У мяне спытаць гатовы.
Адкажу абавязкова:
— Светлабровы хлопец Грышка
Стаў найлепшым другам кніжкі;
Ён змяніўся,
Як ніколі.
Лепшым вучнем стаў у школе,
Нават сінь яго вачэй
Заіскрылася ярчэй.

А зіма ўжо наступала,
Горад снегам засцілала.
Бушавала дзетвара.
Завіруха не сціхала,
І, на славу, вырастала
Беласнежная гара.

Ажывіўся двор ля школы
Працай дружнай і вясёлай.
З снега мучацца,
Майструюць,
Лепяць чучала буржуя.
І раскатам злых насмешак,
Як гранаты,
Свішчуць снежкі.
Адлятае нос і вуха,
Бараду загналі ў бруха;