Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Турэцкая трубка

1

Дзе ні станеш,
Дзе ні глянеш,
Вырастаюць рыштаванні.

Вось гатовы
Пабудовай
Новы дом шматпавярховы.
Ў гэтым доме — камбінат,
Тут і сад для акцябрат,
Тут і школа,
З імі — тут
І тэхнічны інстытут.

А на тым баку дарогі
Велікан-завод гудзіць.
І заўсёды, без трывогі,
Пад штандарам перамогі
Мы жывем і будзем жыць!