Старонка:Штурм (1930).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Бедны мой, бедны Том.
Дзе-ж весялосьці дух,
П‘яны юнацтва ром,
Дым непазбыўных скрух?

Лёс няпрыветны твой
Сыпе няпраўды шрот.
Над курчавай тваёй галавой
Праплываюць за годам год…

Кіньма пакуту, Том.
Бачыш — на рэйдзе, там —
Сьветлы, плывучы дом
Кажа аб шчасьці нам,

Сэрца трывожны стук…
Кінеш мілёрда тут —
Забудзеш яго руку
І звар‘яцелы бамбук!


∗     ∗

Вецер!
Ня дзьмі,
ня дзьмі…
Ня гушкай
сьцяну ліан…
Ў сэрцы
ня будзе зімы,
Калі блізкі такі
акіян…